Францыя. Пагроза малярыі

Добрая навіна для тых, у каго няма грошай адпачываць на французскай Рыўеры — найбольш шыкоўных пляжах Еўропы.

На французскай Рыўеры у гэтым годзе будзе яўна не да адпачынку. Улады Францыі папярэдзілі пра пагрозу смяротных эпідэмій. 


Гаворка пра вірус Зіка і ліхаманку Дэнге, якія пераносяць так званыя «тыгровыя камары» або, кажучы па-навуковаму, Aedes Albopictus.

Менавіта такія камары зараз з’явіліся на поўдні Францыі і актыўна акупуюць усю краіну. Іх прысутнасць зафіксавалі ў траціне французскіх дэпартаментаў, і нават у адным з прыгарадаў Парыжу. 

Пакуль няма інфармацыі, што гэтыя камары пераносяць па Францыі смяротныя хваробы, аднак, як кажуць медыкі, ад іх усяго можна чакаць. 


Справа ў тым, што не так даўно ліхаманку Дэнге знайшлі на востраве Рэюньён — у французскім заморскім дэпартаменце ў Індыйскім акіяне. Праз камунікацыі з Рэюньёнам хвароба можа ў любы час трапіць у метраполію.

Паводле французскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць