Францыя. Рэгбі могуць забараніць

У Францыі ўсур’ёз абмяркоўваюць перспектыву забароны вельмі папулярнай тут гульні — рэгбі.

Фота РИА Новости

Казаць пра забарону рэгбі пачалі пасля таго, як 10 жніўня ад сардэчнага прыступу падчас матчу памёр 21-гадовы спартовец. 

У прынцыпе, падобныя прэцэдэнты мелі месца і раней. Першы выпадак смерці гульца рэгбі падчас матчу датаваны далёкім 1930 годам. Аднак з таго часу рэгбі эвалюцыянаваў у бок яшчэ большай агрэсіі гульцоў. 

У гэтай парадыгме смяротныя выпадкі на полі, як лічаць спецыялісты, папросту непазбежныя. Адсюль і дыскусіі пра забарону гульні. 

Хаця з улікам велізарных грошай, якія інвестуюць у рэгбі, наўрад ці варта сапраўды чакаць забароны. Хутчэй за ўсё, абмяжуюцца папраўкамі ў правілы гульні аж да таго, што будзе ўведзены ліміт на агульную вагу чальцоў каманды. 

Дарэчы, такія дэбаты ідуць і ў іншых краінах. Напрыклад, у Новай Зеландыі ў аматарскім дывізіёне ўжо забаранілі фізічныя кантакты паміж гульцамі.


Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: