Францыя. З эмігрантаў сфармуюць войска?

Правы французскі палітык прапанаваў арыгінальнае вырашэнне праблемы мігрантаў. 

Французскі замежны легіён. Фота 24.sapo.pt

Не так даўно Нацыянальны фронт (NF) Марын Ле Пэн змяніў назву. Цяпер партыя завецца Нацыянальны сход.

Адна з задач рэбрэндынгу палягала ў тым, каб пазбавіцца ад праварадыкальнай спадчыны Нацыянальнага фронту, якая палохае выбаршчыкаў. Праўда, пакуль новая назва не паўплывала на сяброў NF.

На апошняй сустрэчы лідараў была агучана чарговая ідэя. Фрэдэрык Бакалеці, адзін з рэгіянальных партыйных баронаў, прапанаваў арыгінальна вырашаць праблему мігрантаў. Палітык лічыць, што іх усіх трэба аўтаматычна запісваць у Замежны легіён — вайсковае фармаванне, якое ўваходзіць у склад сухапутных войскаў Францыі і камплектуецца пераважна з замежнікаў.

Больш за тое, мігрантам будзе прапанавана выправіцца ў складзе Легіёну на сваю радзіму і навесці там мір і парадак.

Прапанова, на першы погляд, выклікае смех, аднак ілюструе палітычную культуры ўнутры партыі Ле Пэн.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!