ФСБ затрымала 14-гадовага анархіста ў Маскве. Яго падазраюць у намеры ўзарваць «Рускі марш»

Вучня восьмага класу затрымалі зранку 2 лістапада ў Маскве. Па адной інфармацыі, у кватэры падлетка знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаванне і ягоныя кампаненты, па іншай — "шматлікія самаробныя сумесі выбуховых рэчываў на аснове селітры".
Фота з старонки Укантакц, што меркавана належыць затрыманаму.

Фота з старонки Укантакц, што меркавана належыць затрыманаму.


Пасля вобшуку школьніка разам з маці даставілі ў аддзел паліцыі для дачы паказанняў. Першапачаткова падлетка затрымалі на трое сутак, а 3 лістапада суд працягнуў тэрмін затрымання яшчэ на 72 гадзіны.

На школьніка выйшлі падчас расследвання справы аб выбуху ў будынку ФСБ у Архангельску. Следчыя ўстанавілі што 17-гадовы падлетак, які ўчыніў самападрыў у будынку ўпраўлення ФСБ, стасаваўся з васьмікласнікам з Масквы. Яны сазваніваліся і перапісваліся, у тым ліку за некалькі хвілін да выбуху. Аператыўнікі вывучылі іх перапіску і вынайшлі, што яны абмяркоўвалі тэхналогіі вырабу выбуховых прыладаў.

Па інфармацыі "Камерсанта", маскоўскі падлетак паведаміў, што хоча зрабіць выбух на "Рускім маршы" ў Любліна 4 лістапада.

Бацька школьніка не верыць у сувязь сына з падрыўніком з Архангельску. Ён сказаў, што ягоны сын з Міхаілам Жлабіцкім (так звалі 17-гадовага хлопца, які ўчыніў выбух) былі толькі ў адной групе ў ВК. Па меркаванню бацькоў, іх сын толькі сабраў "хлапушку" і "дзіцячую бомбачку", і не для прымянення супраць людзей, а дзеля цікаўнасці.

Школьніка падазраюць у незаконным набыцці і вырабе выбуховых прыладаў. Максімальнае пакаранне па артыкулах складае да 12 год.

Затрыманы падлетак прылічвае сябе да анархістаў. Аб гэтым паведамілі "Камерсант" і РЕН-ТВ. Медыязона сцвярджае, што ў ягоных акаўнтах у сацсетках шмат анархісцкай сімволікі і відэаролікаў.

Нагадаем, зранку 31 кастрычніка студэнт мясцовага політэхнічнага коледжу Міхаіл Жлабіцкі ўчыніў выбух у тамбуры мясцовага ўпраўлення ФСБ. Перад гэтым па анархісцкіх чатах і суполках ён разаслаў паведамленне, у якім кажа, што гэтая акцыя — помста ФСБ за катаванні людзей.




Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!