«Gaude Polonia» абвяшчае набор на ХХ конкурс

 Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’явіў набор на XX конкурс (на 2021 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia». 


Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.

Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2021 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2020 года.

Неабходныя дакументы:

-         заяўка на атрыманне стыпендыі;
-         мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай кандыдатам галіне дзейнасці творцаў;
-         партфоліа ў папяровым выглядзе, на флэшцы ці на CD/DVD.

 
Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl ).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: