Немцы ўзгадваюць 40-ю гадавіну закону пра забарону на прафесіі. Закон быў прыняты 22 студзеня 1972 года на пасяджэнні рады міністраў ФРГ пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата Віллі Брандта. Міністры
прынялі рашэнне забараніць асобам з радыкальнымі поглядамі займаць дзяржаўныя пасады. У выніку з дзяржаўных устаноў — галоўным чынам школ і ВНУ — было выкінута каля 11 тысяч
чалавек. Паколькі яснай фармулёўкі, хто такія экстрэмісты, не было, пад каток рэпрэсій трапілі сябры зарэгістраваных левых арганізацый, галоўным чынам Кампартыі. Большасць з іх перажылі сапраўдную
трагедыю, паколькі ўладкавацца на працу з воўчым білетам было вельмі цяжка. Даказваць сваю бяспечнасць для сістэмы даводзілася шляхам доўгіх судовых працэсаў. Цікава, што былыя сябры партыі нацыстаў
амаль не былі рэпрэсаваныя. Толькі напрыканцы 1980-х урад прызнаў, што Закон аб забароне на прафесіі быў памылкай. Зараз любая дыскрымінацыя па ідэалагічных прыкметах у ФРГ забаронена, хаця левыя
газеты пішуць, што ў Баварыі (самая кансерватыўная зямля) дасюль існуе негалосны закон не браць на працу камуністаў.
Паводле нямецкай прэсы
Германія. Юбілей закону пра забарону на прафесіі
- Замежжа
- 03-02-2012
Немцы ўзгадваюць 40-ю гадавіну закону пра забарону на прафесіі. Закон быў прыняты 22 студзеня 1972 года на пасяджэнні рады міністраў ФРГ пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата Віллі Брандта. Міністры прынялі рашэнне забараніць асобам з радыкальнымі поглядамі займаць дзяржаўныя пасады. У выніку з дзяржаўных устаноў — галоўным чынам школ і ВНУ — было выкінута каля 11 тысяч чалавек. Паколькі яснай фармулёўкі, хто такія экстрэмісты, не было, пад каток рэпрэсій трапілі сябры зарэгістраваных левых арганізацый, галоўным чынам Кампартыі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!