«Goodbye, Lukashenka!» Акцыя салідарнасці ў Філадэльфіі (фота)

У нядзелю, 28 чэрвеня, неабыякавыя беларусы Амерыкі выйшлі на чарговую акцыю салідарнасці са сваімі суайчыннікамі.

Людзі, якія сабраліся падтрымаць арыштаваных і затрыманых, упэўненыя: толькі разам мы зможам быць 97% беларусаў, жадаючых зменаў у краіне. Мерапрыемства прайшло ў LOVE PARK у цэнтры Філадэльфіі — у горадзе, дзе была абвешчаная дэкларацыя незалежнасці ЗША. Удзельнікі  акцыі ўпэўненыя, што ў бліжэйшы час і наша родная краіна будзе незалежнай і свабоднай.


Беларусам, якія жывуць ў ЗША, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным вязням, а таксама людзям, якія цяпер выступаюць супраць іх зняволення.


«Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа», — заклікаюць удзельнікі акцыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: