Google будзе прадказваць смерць

Распрацоўшчыкі Google займаюцца стварэннем алгарытму, які прадказвае смерць.


Фота: bessarabiainform

Распрацоўшчыкі ствараюць адмысловы алгарытм, які будзе фіксаваць змены ў стане пацыента, што прадказваюць магчымую смерць. Над стварэннем яго працуе падраздзяленне DeepMind.

Распрацоўшчыкі падраздзялення Google пад назвай DeepMind займаюцца стварэннем штучнага інтэлекту, які зможа прадказваць змены ў стане пацыента, якія могуць азначаць магчымую смерць. Інфармацыя пра гэта размешчана ў афіцыйным блогу кампаніі.

 

Падчас працы над стварэннем штучнага інтэлекту распрацоўшчыкі пачалі супрацоўнічаць з Міністэрствам па справах ветэранаў ЗША. У выніку нейрасеціва атрымала дадзеныя па гісторыям хвароб каля 700 тысяч былых вайскоўцаў. Адной з першасных задач спецыялістаў стане выяўленне такіх хвароб, як вострая ныркавая недастатковасць ці пнеўманія.

 

Новая распрацоўка DeepMind павінна дапамагчы медсёстрам правільна даглядаць пацыентаў і мусьць у выніку паменшыць колькасць урачэбных памылак.

Корреспондент.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: