Гаага: Міжнародны суд ААН не знайшоў віны Сербіі і Харватыі ў генацыдзе

Міжнародны суд ААН у Гаазе не знайшоў віны Сербіі і Харватыі ў генацыдзе ў ходзе канфлікту ў пачатку 90-ых гадоў. Вердыкт суда з'яўляецца абавязковым для абодвух бакоў і не можа быць абскарджаны. Слуханні па пазовах працягваліся з 3 сакавіка па 1 красавіка 2014 года.



Гаворка ішла пра падзеі 1991-1995 гадоў на тэрыторыі Харватыі, у якіх загінулі больш за 20 тысяч чалавек з абодвух бакоў.
 
 
Заграб звярнуўся ў Міжнародны суд у 1999 годзе. Ён абвінавачвае Саюзную рэспубліку Югаславію (правапераемніцай якой стала Сербія) у этнічных чыстках — у прыватнасці ў раёне Кнін, у Славоніі і Далмацыі.
 
 
Бялград адказаў сустрэчным пазовам у 2010 годзе, кваліфікаваць як генацыд аперацыю «Бура», праведзеную харватамі супраць насельніцтва сербскай аўтаноміі Кнінская Краіна. У выніку гэтых дзеянняў было знішчана тэрытарыяльнае утварэнне харвацкіх сербаў Сэрбская Краіна.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: