Атака пачалася 7 траўня. За мінулыя тыдні хакеры вывелі з ладу тысячы службовых кампутараў, парушылі працу электроннай пошты і шэрагу гарадскіх сэрвісаў, у тым ліку сістэмы аплаты камунальных паслуг. Хакеры абяцалі спыніць атаку, калі ім заплацяць 100 тысяч даляраў у біткоінах.
Акрамя Балтымора хакеры з дапамогай праграмы EternalBlue паралізавалі працу дзяржаўных органаў у некалькіх гарадах ЗША ад Пенсільваніі да Тэхаса.
У ФБР і АНБ адмовіліся ад каментароў.
Праграма EternalBlue выкарыстоўвае ўразлівасці ў аперацыйнай сістэме Windows. Па словах крыніц The New York Times, АНБ ЗША распрацоўвала праграму на працягу года. У 2017 годзе дадзеныя аб ёй апублікавалі на сайце Wikileaks.
Распрацоўку АНБ выкарыстоўвалі пры нападзе з дапамогай вірусаў WannaCry і NotPetya. У першым нападзе падазравалі Паўночную Карэю, у другім — Расію. Таксама праграму выкарыстоўваюць хакеры з Кітая.
meduza.io