Хакеры ўзламалі твітэр-акаўнт дырэктара Twitter

Хакеры ўзламалі акаўнт выканаўчага дырэктара Twitter Джэка Дорсі. Злаўмыснікі публікавалі ад ягонага імя абразлівыя расісцкія заявы.
Публікацыя гэтых паведамленняў працягнулася каля 15 хвілін. Пасля адміністрацыя сервісу вярнула кантроль уладальніка за ягоным акаўнтам.

Кампанія Twitter заявіла, што інцыдзент стаў магчымым з-за дзіркі ў сістэме бяспекі неназванага аператара мабільнай сувязі. У мікраблога Дорсі налічваецца больш за 4 млн падпісчыкаў.

Адказнасць за атаку ўсклала на сябе група, якая называе сябе Chuckling Squad (англ. «Атрад, які хіхікае»). Меркавана, хакеры атрымалі доступ да акаўнта Дорсі метадам падмены SIM-карты.

Паводле TUT.BY


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: