Галандская выведка: Расія — пагроза для Еўропы і НАТО

Па дадзеных галандскай выведкі, найбольшай пагрозай для бяспекі заходняга свету з'яўляюцца тэрарызм і дзеянні Расіі.

Ваенная служба разведкі і бяспекі Нідэрландаў (MIVD) у сваім штогадовым рапарце адзначае, што расійскія намаганні па дэстабілізацыі Галандыі, Еўропы і Паўночнаатлантычнага Альянсу з'яўляюцца вельмі істотнымі.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства абароны Нідэрландаў. Выведка папярэджвае, што Расія ўсё часцей выкарыстоўвае гібрыдную вайну і ўдасканальвае свой ваенны патэнцыял. Адзначаюць, што ў мінулым годзе ў Нідэрландах адбылося сотні кібер-нападаў. Іх асноўнай мэтай былі Міністэрства абароны і замежных спраў. Але, як сцвярджае выведка, расійскія хакеры таксама адсочваюць працу галандскіх кампаній, якія спецыялізуюцца на вытворчасці сістэм узбраенняў. Расія адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Ваенная разведка таксама папярэджвае, што РФ усё больш распаўсюджвае ілжывыя паведамленні. Адзначаюць, што такая сітуацыя была, у прыватнасці, пасля катастрофы самалёта MH17. Тры гады таму самалёт малайзійскіх авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама, быў збіты ў Данецкай вобласці. Генерал-маёр Онно Ейхельшэйм лічыць, што Расія хоча захаваць уплыў у краінах вакол яе і імкнецца значна паменшыць ролю НАТО, таму што яна адчувае сябе пад пагрозай. Акрамя таго, Расія хоча, каб яе лічылі ваеннай звышдзяржавай, якая здольная ўдзельнічаць у буйнамаштабных канфліктах.

rbc.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: