Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Галоўны забойца еўрапейцаў

Кожны год не менш 1,4 млн. еўрапейцаў паміраюць заўчасна з-за забруджанасці навакольнага асяроддзя. Гэта прыкладна 15% ад агульнай колькасці смерцяў у Еўропе. Што рабіць, каб не памерці ад бруднага паветра?
pixabay.com

pixabay.com

Каля паловы гэтых выпадкаў — смерці з-за забруджанага атмасфернага паветра і паветра ў памяшканні. Еўрапейскія грамадзяне агулам губляюць штогод 50 мільёнаў гадоў здаровага жыцця ад экалагічных рызык.

Сёння ў чэшскім Астраве адкрылася шостая Канферэнцыя міністраў па навакольным асяроддзі і здароўі. На працягу двух дзён больш за 450 прадстаўнікоў з 53 краін Еўрапейскага рэгіёну збяруцца разам з міжнароднымі і няўрадавымі арганізацыямі, каб падпісаць Дэкларацыю, якае абазначыць прыярытэтнасць дзеянняў па мінімізацыі экалагічных рызыкаў для здароўя да 2018 года.

Рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Эканамічная камісія ААН для Еўропы і Праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі заклікалі еўрапейскіх лідараў пашырыць меры па прадухіленні смерцяў і захворванняў, звязаных з навакольным асяроддзем.«У эпоху ўстойлівага развіцця мы можам прадухіліць 1,4 мільёна смерцей, звязаных з навакольным асяроддзем, робячы здароўе палітычным выбарам ва ўсіх дзяржаўных сектарах», — сказала д-р Жужанна Йакаб, дырэктар Рэгіянальнага бюро СААЗ для Еўропы.

Большая частка неінфекцыйных захворванняў з-за экалогіі

На экалагічныя фактары рызыкі прыходзіцца каля 26% выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца, 25% інсультаў і 17% выпадкаў рака ў Еўропе. Сардэчна-сасудзістыя захворванні і смяротнасць ад уздзеяння навакольнага асяроддзя ў тры разы вышэй у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў параўнанні з краінамі з высокім узроўнем даходу.

Забруджванне паветра з'яўляецца галоўным забойцам Еўропы: штогод 620 000 чалавек памірае ад вонкавага (транспарт, прамысловасць, вытворчасць энергіі) і ўнутранага (спальванне цвёрдага паліва для ацяплення і прыгатавання ежы, дрэннай вентыляцыі, тытунёвага дыму) уздзеяння.

Страўнікава-кішачныя захворванні, выкліканыя кепскай якасцю пітной вады, туалетаў і гігіены прыводзяць да 14 смерцяў у дзень, што непрымальна ў Еўропе 21-га стагоддзя. Дарожна-транспартны траўматызм забівае 85 000 чалавек у год.

Фінансавыя абмежаванні, няроўнасць, экстрэмальныя пагодныя з'явы, звязаныя са зменай клімату, рост неінфекцыйных захворванняў, старэнне насельніцтва, хуткая ўрбанізацыя і беспрэцэдэнтны ўзровень міграцыі пагаршаюць ўздзеянне навакольнага асяроддзя на здароўе еўрапейцаў.

Інвестыцыі ў гарады

У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі чалавецтва большасць насельніцтва свету жыве ў гарадскіх раёнах. Да 2030 года 8 з 10 еўрапейцаў будуць жыць у гарадах, дзе яны могуць падвяргацца ўздзеянню некалькіх шкодных фактараў навакольнага асяроддзя. Найбольш уразлівыя — дзеці, людзі, якія жывуць у галечы, людзі, схільныя рызыцы маргіналізацыі, мігранты.

Па меркаванні СААЗ, трэба інвеставаць у гарады, каб палепшыць здароўе людзей і зменшыць няроўнасць.
«Гарады маюць важнае значэнне ў здзейсненні да 2030 года праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці, і таму галоўныя высілкі трэба рабіць на гэтым узроўні», — сказаў д-р Срджан Maціс, каардынатар па навакольным асяроддзі і ахове здароўя ў СААЗ / Еўропа. — Прызнаючы ўклад гарадоў у якасці аднаго з прыярытэтаў на гэтай канферэнцыі міністраў, СААЗ імкнецца падтрымліваць усе еўрапейскія краіны ў іх дзеяннях для паляпшэння здароўя, дабрабыту і навакольнага асяроддзя».

Еўрапейская сетка здаровых гарадоў СААЗ і рэгіёны для сеткі аховы здароўя з'яўляюцца стратэгічнай платформай для дзеянняў на мясцовым узроўні; яны даюць магчымасць узмацніць сумесныя падыходы і ўлік экалагічных, сацыяльных, эканамічных і палітычных аспектаў для паляпшэння здароўя і дабрабыту для ўсіх.

Што рабіць, каб пазбегнуць смерці і хвароб, звязаных з экалогіяй

Да 2018 года еўрапейскія краіны павінны распрацаваць нацыянальныя партфелі для ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе. Яны будуць заснаваныя на прыярытэтах, выбраных з сямі вызначаных на канферэнцыі: якасць паветра; хімічная бяспека; змена клімату; экалагічна ўстойлівыя сістэмы аховы здароўя; кіраванне адходамі; водазабеспячэння, санітарыі і гігіены; і горад.

Еўрапейскі цэнтр СААЗ па навакольным асяроддзі і ахове здароўя ў Боне, Германія, з'яўляецца цэнтрам перадавога досведу ў гэтым працэсе: ён працуе з краінамі для выканання сваіх абавязацельстваў, а таксама прымае меры для прагрэсу ў дасягненні іх мэтаў.

Каментаваць