Галоўны "цітушка" Украіны кіруе агенцтвам аховы і зняўся ў рэкламе

18 мая споўніўся роўна год аднаго з  самых гучны скандалаў апошняга часу, пасля чаго жыхар Кіеўшчыны, 21-гадовы Вадзім Цітушка, стаў знакаміты на ўсю Украіну.



Нагадаем, 18 мая 2013 года маладыя людзі ў спартыўных касцюмах збілі журналістку "5 канала" Вольга Сніцарчук і фатографа выдання "Коммерсант-Украіна" Уладзіслава Содаля падчас мітынгу апазіцыі ў цэнта Кіева. Пры гэтым міліцыя бяздзейнічала.

Па падазрэнні ў збіцці журналісткі быў затрыманы сябра спартыўнага клуба з горада Белая Царква 20-гадовы Вадзім Цітушка па мянушцы "Вадзік Румын". У гадавіну інцыдэнту выданне "Сегодня" пагутарыла з Вадзімам.

Як высветлілася, Цітушка цяпер — кіраўнік аддзела фізічнай аховы ў адным з ахоўных агенцтваў Кіева, а пасля таго, як з яго будзе знятая судзімасць, — стане сузаснавальнікам гэтага прадпрыемства.

Як ён сам распавёў, за гэты час ён зняўся ў рэкламным роліку агенцтва, атрымліваў запрашэнні ездзіць падтрымліваць Еўрамайдан, але, каб пазбегнуць канфліктаў, адмовіўся ад такой задумы.

"Што тычыцца агенцтва, то яно займаецца аховай прыватных асоб, суправаджэннем грузаў, аб'ектаў, прадастаўленнем целаахоўнікаў. Цяпер у мяне ёсць судзімасць, таму не магу быць сузаснавальнікам. Агенцтва існавала і раней, але цяпер яго функцыі пашырыла. Калі ж казаць пра тое, ці наведваю я нейкія мітынгі, то тады, калі адбыўся канфлікт, — гэта было разава, я не прыхільнік мітынгаў, у мяне ёсць выразная пазіцыя: я не ў захапленні ад таго, што адбываецца на Усходзе і адбылося ў Крыме. Трохі не па-братэрску атрымліваецца, няправільна. Я нічога не маю супраць Расіі, бо ў мяне вельмі шмат сяброў жыве там", — распавёў ён.

Пра журналістку, якая пацярпела на леташнім мітынгу, Цітушка кажа так: "Мы з ёй нармальна разышліся, я нават гатовы з ёй у далейшым мець зносіны, таму што мы з ёй тады апынуліся ў кепскай сітуацыі. Я на яе не крыўдую".

Паводле obozrevatel.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: