Галоўныя сусветныя пагрозы — змяненне клімату і тэрарызм

Апытанні грамадскай думкі ў 26 краінах свету высветлілі, што большасць краін лічаць галоўнай міжнароднай пагрозай змяненне клімату.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання аналітыкаў Pew Research Center, паведамляе ангійская служба Deutsche Welle. Вынікі даследавання апублікаваныя ў панядзелак, 11 лютага.

Трынаццаць краін, у тым ліку Германія і Канада, разглядаюць глабальнае змяненне клімату як галоўную пагрозу сваёй дзяржаве.

Тэрарызм, асабліва з боку тэрарыстычнай групы "Ісламская дзяржава", выйшаў на другую пазіцыю спісу — яго лічаць самай вялікай пагрозай у васьмі краінах, у тым ліку ў Францыі і Італіі.

Уплыў Кітая апынуўся ў ніжняй частцы спісу, які ўключае таксама кібератакі, ядзерную праграму Паўночнай Карэі і стан сусветнай эканомікі. Фундаваныя дзяржавамі кібератакі як галоўную пагрозу назвалі ў чатырох краінах — у прыватнасці ў ЗША і Японіі.

Уладу і ўплыў Расіі як самую вялікую пагрозу назвалі толькі ў адной краіне — Польшчы.



Усё больш людзей у якасці галоўнай пагрозы для іх краіны называюць уладу і ўплыў ЗША. Асабліва гэта заўважна, калі параўноўваць з аналагічнымі даследаваннямі, праведзенымі ў 2013 і 2017 гадах. Амаль палова нямецкіх рэспандэнтаў сказала, што амерыканскі ўплыў — галоўнай пагрозай для іх краіны.

Паводле www.eurointegration.com.ua, www.dw.com, www.pewglobal.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: