Галоўвыбаркам Літвы: па канчатковых падліках Шыманітэ абыйшла Наўседу

Галоўная выбарчая камісіі Літва 15 траўня прадставіла вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў.
Па дадзеных з 1972 участкаў лідзіруе Інгрыда Шыманітэ (31,13%), на другім месцы Гітанас Наўседа (30,95%), на трэцім - Саўлюс Скверняліс (19,72%). Далей ідуць Віцяніс-Павілас Андрукайціс (4,79%), Арвідас Юазайціс (4,69%), Вальдэмар Тамашэўскі (4%), Міндаўгас Пуйдокас (2,58%), Нагліс Пуцейкіс (0,79%). На апошнім месцы Валянцінас Мазуроніс (0,65%).

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў сустрэнуцца кандыдат кансерватараў Інгрыда Шыманітэ і незалежны кандыдат Гітанас Наўседа.

Па словах спецыялістаў, ёсць два сцэнары на бліжэйшыя дні: будзе вельмі спакойна або інтэнсіўна і цікава, а пераможа той, каму ўдасца пазбегнуць памылак, якія могуць адбіцца на рэйтынгу.

Эксперты кажуць, што выбаршчыкі Скверняліса могуць наогул не прыйсці на другі тур, таму іх галасы нікому не дастануцца, а ацэньваючы двух кандыдатаў згодныя ў адным - у другім туры з апанентам больш пашанцавала Наўседэ.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!