Гандлёвая ўкраінска-расійская вайна набірае абароты

Пашыраецца гандлёвая вайна між Украінай і Расійскай Федэрацыяй. Украіна выходзіць з зоны вольнага гандлю з Расіяй, значна павялічвае мыта на ўсе расійскія тавары і ўводзіць эканамічнае эмбарга на шэраг тавараў расійскай вытворчасці.



Фота www.ipnews.in.ua


Больш падрабязна пра гэта распавядае ўкраінскі карэспандэнт "Радыё Рацыя" Марцін Война.

— Гэтыя абмежаванні для расійскіх тавараў былі ўведзеныя ўкраінскім урадам пасля таго, як Расія з 1 студзеня абмежавала экспарт прадуктаў з Украіны. Тады ж пад дзеянне расійскага эмбарга патрапіла і Турцыя.

У Расійскім спажывецкім наглядзе паведамілі, што цяпер усе прадукты ўкраінскай вытворчасці падлягаюць утылізацыі. У санкцыйным спісе, які склаў у адказ украінскі бок, — расійскі алкаголь, тытунь, прадукты харчавання, а таксама чыгуначнае абсталяванне.

Украінскі прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк так пракаментаваў эмбарга супраць расійскай прадукцыі: “Гэта люстраныя дзеянні. Не мы пачыналі гэтую вайну… Агрэсар мае быць пакараны”.

Аналітыкі і эканамісты мяркуюць, што расійскае эмбарга не надта нашкодзіць Украіне. Украінскі экспарт у Расію толькі за 2015 год скараціўся на 80% і не з’яўляецца вырашальным для ўкраінскай эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: