Ганенні ў Афрыцы: у Нігерыі і Лівіі забітыя і выкрадзеныя дзясяткі хрысціян

У Нігерыі 28 хрысціян былі забітыя баевікамі на працягу некалькіх тыдняў Каляд і Новага года, піша VOM.



2 студзеня качэўнікі фульбе з баевікамі падпалілі дамы і забілі 15 хрысціянаў у вёсцы Амбе-Мадакi, штат Кадуна.

10 хрысціян забілі ў тым жа раёне тыднем раней, 27 снежня.

У штаце Плата качэўнікі фульбе застрэлілі трох хрысціянаў у вёсцы Кантома напярэдадні Новага Года. Адзін з вернікаў быў па-зверску пакараны.

У горадзе Гомбе, штат Гомбе, у выніку тэракту, восем хрысціян, якія ахоўвалі навагодні малебен, былі параненыя. Выбух прыпісваюць баявікам «Бока Харам».

Хрысціяне ў паўночнай часткі Нігерыі становяцца ахвярамі нападаў як з боку мусульманскіх качэўнікаў фульбе, якія спрабуюць адабраць зямлю для пашы, так і з боку «Бока Харам», якіх хочуць усталяваць ісламскую дзяржаву, тлумачыць галоўны выканаўчы дырэктар Release International Пол Робінсан. Яго турбуе, што «Бока Харам» можа ўзмацніць атакі да выбараў, якія пройдуць у краіне ў лютым.

Паводле інфармацыі Morning Star News, у нігерыйскім штаце Тараб’я качэўнікі фульбе 23 студзеня забілі пратэстанцкага пастара, які адказваў за душпастырства, адукацыю і медыцынскае абслугоўванне некалькіх тысяч мясцовых жыхароў. Бацьку дваіх дзяцей пастара Джошуа Аду забілі на шляху да яго суполкi ў Бантадже, недалёка ад Джалiнга.

Па словах памочніка пастара,  па дарозе ў Ады ўзніклі праблемы з машынай. Тады ж ён быў зарэзаны.

У Лівіі за апошнія шэсць месяцаў баявікамі ісламскіх груповак выкрадзеныя, па меншай меры, 27 грамадзян Егіпта (26 з іх хрысціяне).

ICC апублікаваў петыцыю да ўрада Егіпта з патрабаваннем абараніць коптаў у Лівіі.

За апошняе выкраданне (13 студзеня) адказнасць ўзялі на сябе ісламісты ІГІЛ. Ахвярамі выкрадальнікаў стаў 21 копт і аб іх стане і месцазнаходжанні мала што вядома.

Раней World Watch Monitor паведамляў аб выкраданні 20 коптаў ў снежні і студзені лівійскімі баевікамі. Сем хрысціян выкралі 29 снежня ля прыбярэжнага горада Сірт, яшчэ 13 коптаў — у Сірце 3 студзеня пры нападзе ісламістаў на будынак, дзе жылі копты. Мусульманам, хто пражываў у тым жа будынку, далі магчымасць сысці.

23 снежня баевікі ўварваліся ў дом ўрача-Копці Магда Тауфика, які апошнія 10 гадоў працаваў у Лівіі, і на вачах у яго дзяцей расстралялі самага Магда, яго жонку і 13-гадовую дачку.

Паводле krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: