Гарачая пратэстная субота: у шэрагу краін адбыліся вулічныя акцыі

Па самых розных нагодах.
dw.com

dw.com

У ходзе пратэстаў у Лондане супраць змены клімату брытанская паліцыя затрымала 85 чалавек. Па дадзеных Скотланд-Ярда, дэманстранты ў суботу, 17 лістапада, перакрылі пяць мастоў праз Тэмзу, стварыўшы істотныя перашкоды для руху транспарту, уключаючы экстранныя службы.

Удзельнікі пратэстаў з плакатамі «Спыніце пагаршэнне клімату» і «Эпоха выкапнёвага паліва скончылася» заклікалі ўрад больш актыўна змагацца з прычынамі змены клімату на планеце. Паводле інфармацыі арганізатараў, у акцыі прынялі ўдзел каля 6 тысяч чалавек. Пазней актывісты перамясціліся да Вэстмінстэрскага палаца, рух па мастах быў адноўлены, гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

З 1990 па 2016 гады Вялікабрытанія скараціла выкіды парніковых газаў больш чым на 40 працэнтаў. Урад мае намер дамагчыся іх зніжэння на 80 працэнтаў да 2050 года.

kathimerini.gr)

kathimerini.gr)

У Афінах грэцкая паліцыя затрымала 22 чалавека падчас сутыкненняў недалёка ад Політэхнічнага інстытута. Пра гэта паведамляе газета Kathimerini. Па дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 13 з іх былі арыштаваныя за розныя правапарушэнні. Сутыкненні адбыліся 17 лістапада, у дзень, калі ў Афінах адзначалася 40-я гадавіна расправы над студэнтамі Політэхнічнага інстытута.

Як паведамляе Kathimerini, асноўныя пратэсты праходзілі на вуліцах Стурнары, Тосіца і Цамаду. Маладыя людзі кідалі ў паліцэйскіх камяні і кактэйлі Молатава, на што праваахоўнікі адказвалі светлашумавымі гранатамі. Паводле дадзеных выдання, падчас сутыкненняў пацярпелі двое паліцэйскіх.

Штогод 17 лістапада ў Грэцыі ўспамінаюць пра студэнтаў, якія аказалі арганізаваны супраціў рэжыму дыктатара Георгіёса Пападопуласа. Тады мірныя выступленні моладзі былі жорстка падушаныя вайскоўцамі.

Па апошніх дадзеных, не менш за 220 чалавек атрымалі раненні і адзін чалавек загінуў у Францыі падчас пратэстаў супраць павышэння цэнаў на паліва 17 лістапада. Жанчына, якая везла дачку да доктара, запанікавала, калі пратэстоўцы сталі грукаць у шыбы яе машыны. Яна стала наяжджаць на маніфестантаў і збіла пяцідзесяцігадовую ўдзельніцу акцыі, якая памерла на месцы, паведамляе RFI.

Паводле падлікаў уладаў, у пратэстах па ўсёй краіне ўдзельнічалі больш як 280 тысяч французаў. 177 чалавек затрымалі, 73 — арыштавалі. Пратэстоўцы ў жоўтых камізэльках пратэстуюць супраць падаражання паліва, экалагічнага падатку, а таксама супраць «несправядлівай палітыкі ўраду», якая падрывае пакупніцкую здольнасць насельніцтва.

Чытайце таксама: Шматтысячныя пратэсты ў Францыі: 227 пацярпелых, 117 затрыманых

facebook.com

facebook.com

У Кіеве актывісты зладзілі аўтапрабег з Еўрапейскай плошчы да дома міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава з заклікам «Авакаў, сыходзь!». Пра гэта паведамілі арганізатары акцыі — ініцыятывы «Хто замовіў Кацю Гандзюк», ГПК і «Аўтамайдан». Актывісты хочуць дамагчыся адстаўкі дзеючага міністра. Прычынай такога патрабавання арганізатары акцыі называюць нераскрытыя забойствы і напады на грамадскіх актывістаў са «спісу Гандзюк». Удзельнікі мерапрыемства таксама патрабуюць адстаўкі генпракурора Юрыя Луцэнка.

Удзел у акцыі бяруць актывісты, якія сутыкнуліся з нападамі за сваю грамадскую дзейнасць — Віталь Усціменка, Сяргей Стэрненка і іншыя. «Ці яны, ці мы. Мы стаміліся гадамі перажываць пастаянны прэсінг. Сітуацыя ў рэгіёнах абсалютна нездаровая. Яна патрабуе дзейснай сістэмы праваахоўных органаў, якая б не давала магчымасці ажыццяўляць сістэмныя атакі на актывістаў», — заявіў удзельнік акцыі Віталь Усціменка.

Напад на выконваючую абавязкі кіраўніка спраў Херсонскага гарадскога савета Кацярыну Гандзюк быў здзейснены 31 ліпеня. Невядомы абліў дзяўчыну сернай кіслатой, у выніку чаго яна атрымала хімічныя апёкі тулава, рукі і твару (больш за 35% цела).

У сталіцы Нарвегіі Осла тысячы пратэстуючых патрабавалі не абмяжоўваць доступ жанчын да правядзення аборту. Удзельніцы акцыі прыйшлі з плакатамі, на якіх напісаны лозунгі "Маё цела - мая справа" і "Абараніць аборт", паведамляе Reuters.

Прычына пратэстаў - законапраект, у якім прапануецца абмежаваць права жанчын на аборт. Хрысціянскія дэмакраты хочуць забараніць перарываць цяжарнасць пасля 12 тыдні за выключэннем выпадкаў, калі гаворка ідзе аб прыроджаных заганах або пагрозе жыцця.Як адзначаецца, згодна з вынікамі апытанняў, толькі 16% нарвежцаў падтрымліваюць змены ў заканадаўстве аб абортах.

10 кастрычніка Папа рымскі Францыск падчас выступу на плошчы святога Пятра ў Ватыкане заявіў, што аборт нічым не адрозніваецца ад заказнога забойства.

Паводле замежных СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: