Генеральны сакратар Рады Еўропы заклікала беларускія ўлады спыніць запалохванне грамадзян

Генэральны сакратар Рады Еўропы Марыя Бурыч выступіла з заявай па сітуацыі ў Беларусі. Яна выказала сур'ёзную заклапочанасць Савета Еўропы пагрозамі правах чалавека ў нашай краіне.
Асаблівую трывогу, па яе словах, выклікаюць пераслед і прыгнёт сяброў Каардынацыйнага савета, а таксама затрымання прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і ўдзельнікаў маніфестацый.

«Масавае запалохванне грамадзян з боку дзяржаўных органаў ці іншых структур абсалютна недапушчальна і павінна быць спынена», — гаворыцца ў заяве.

Бурыч падкрэслівае, што працяг такой практыкі стварае небяспеку абвастрэння сітуацыі і непрадбачаных наступстваў. На яе думку, ёсць небяспека, што Беларусь пяройдзе ў рэжым самавольства і палітычных пераследаў.

«Для ўладаў краіны няма іншага шляху, акрамя як уступіць у сумленны і адкрыты дыялог з грамадзянскай супольнасцю для неадкладнай падрыхтоўкі і правядзення неабходных рэформаў. Савет Еўропы па-ранейшаму гатовы прапанаваць сваю дапамогу ў гэтых адносінах», — гаворыцца ў заяве.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: