Генпракуратура Украіны «бачыць» удзельнікаў забойства Паўла Шарамета

Генеральная пракуратура Украіны «бачыць» меркаваных удзельнікаў забойства Паўла Шарамета, але для прасоўвання расследавання неабходна сабраць доказы. Пра гэта заявіў кіраўнік Генпракуратуры Юрый Луцэнка ў інтэрв' ю «Радіо НВ». Прыводзіць якія-небудзь падрабязнасці наконт «удзельнікаў» забойства ён адмовіўся, перадае Свабода.
RadioSvoboda.org

RadioSvoboda.org

Замах на Паўла Шарамета быў здзейснены 20 ліпеня 2016 года — пад яго аўтамабіль у Кіеве падклалі выбухоўку. Следства лічыць прафесійную дзейнасць рэдактара «Украінскай праўды» асноўным матывам злачынства.

Пакараць вінаватых у забойстве журналіста абяцаў былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Але за тры гады следства так і не ўстанавіла ні арганізатараў, ні выканаўцаў замаху. Новы прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў канцы мінулага месяца правёў сустрэчу з кіраўніком Нацыянальнай паліцыі з нагоды расследавання. Па яе заканчэнні Зяленскі заявіў: «Думаю, што ў нас з вамі будзе вынік».

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!