Геолагі пацвердзілі існаванне «згубленага» кантынента пад Маўрыкіем

Навукоўцы пацвердзілі існаванне «страчанага кантынента» пад востравам Маўрыкій, які размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна.
Геолагі знайшлі ўзор парод, якія калісьці належалі старажытнаму кантыненту, які з'явіўся пры распадзе Гандваны. Даследаванне апублікавана ў часопісе Nature Communications.

У эпоху мезазоя Зямля складалася з двух гіганцкіх частак сушы — Гандваны і Лаўразіі. У канцы юрскага перыяду Гандвана распалася на часткі, паступова сфармаваўшы некаторыя кантыненты, выспы і паўвостравы, уключна з Індастанам і Мадагаскарам. На думку навукоўцаў, у старажытнасці паміж Мадагаскарам і Індастанам, на месцы вострава Маўрыкій, мог існаваць невялікі кантынент, які з часам пайшоў пад ваду. На гэта паказвае анамальнае патаўшчэнне зямной кары ў гэтым раёне (25-30 кіламетраў замест стандартных 5-10 кіламетраў).

Некалькі гадоў таму геолагам ўдалося знайсці сведчанні існавання «згубленага» кантынента, які пасля атрымаў назву Маўрыцыя. Навукоўцы выявілі ў пляжным пяску Маўрыкія цыркон узростам ад 660 мільёнаў да двух мільярдаў гадоў таму. Паколькі гэты мінерал часцей за ўсё сустракаецца ў кантынентальных пародах, даследнікі выказалі здагадку, што яны знайшлі «аскепкі» Маўрыцыі. Тым не менш, праца была раскрытыкавана, паколькі як некаторыя геолагі палічылі, што цыркон мог быць прынесены на пляж ветрам або морам.

Аднак даследніам з Паўднёвай Афрыкі атрымалася выявіць старажытны мінерал ў трахітах, застылых вулканічных пародах самога вострава. Датаванне уран-свінцовым метадам паказала, што ўзрост цырконія складае ад 2,5 да 3 мільярдаў гадоў. На думку навукоўцаў, знаходка разам з раней атрыманымі дадзенымі паказвае на тое, што пад Маўрыкіем існуе старажытная кантынентальная кара.

Аўтары працы лічаць, што Маўрыцыя калісці знаходзілася паміж заходняй часткай Індастана і ўсходняй часткай Мадагаскара. Прыкладна 84 мільёны гадоў таму, калі з'явіўся Маскарэнскі басейн, Індастан, а таксама вялікая частка Маўрыцыя і Сэйшэлаў, аддзяліліся ад Мадагаскара. З часам, у выніку вулканізму і тэктанічных працэсаў Маўрыцыя апынулася раздробленая і сышла пад ваду, а на яе месцы сфармаваўся Маўрыкій.

Даследчыкі мяркуюць, што сёння па Індыйскім акіяне могуць быць раскіданы шматлікія аскепкі «закінутага» кантынента, які некалі ўваходзіў у склад Гандваны. У іх лік могуць уваходзіць найбуйнейшая падводная банка Сая-дэ-Малья, Каргадас-Карахас і архіпелаг Чагас.

У старажытнасці Гандвана і Лаўразія з'яўляліся часткай гіпатэтычнага суперкантынента Радыніі, які паўстаў прыкладна 1,1 мільярда гадоў таму. Даследнікі таксама не выключаюць, што да Радыніі існавалі і іншыя суперкантыненты: Кенарлэнд (2,7 млрд гадоў назад) і Нуна. Геафізікі мяркуюць, што ў будучыні сучасныя мацерыкі таксама зліюцца ў новы суперконтинент — Пангея Ультыма.

Паводле nplus1.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!