У Германіі прапануюць адмяніць правапіс

На думку большасці нямецкіх палітолагаў, наступны ўрад Германіі будзе складацца з кансерватараў і «зялёных».

Вінфрыда Крэчман. Фота www.dw.com

Між тым, гледзячы на навіны з перыферыі, дзе існуюць падобныя кабінеты, знайсці кансенсус «зялёным» і кансерватарам вельмі цяжка. Напрыклад, у Бадэн-Вюртэмбергу партнёры не могуць дамовіцца наконт правапісу.

Усё праз міністра культуры Вінфрыда Крэчмана, які прадстаўляе «зялёных». Ён прапануе радыкальна спрасціць нормы правапісу нямецкай мовы. На яго думку, такая рэформа цалкам адпавядае духу часу, калі людзі амаль не пішуць ад рукі. У сваю чаргу, спецыяльныя праграмы ў кампутарах лёгка дапамагаюць выправіць памылкі.

«Я не думаю, што правапіс у цяперашні час з’яўляецца адной з вялікіх, сур’ёзных праблем у адукацыйнай палітыцы», — заявіў палітык.

Цікава, што некаторыя асацыяцыі педагогаў і бацькоў падтрымліваюць ідэю. А вось кансерватары катэгарычна выступілі супраць лінгвістычнай анархіі. Прадстаўнік партыі Меркель заявіла, што «правапіс з’яўляецца важным культурным актывам».

Дэбаты наконт спрашчэння правапісу паміж чыноўнікамі Бадэн-Вюртэмбергу выйшлі на федэральны ўзровень, што можа надаць ім новы імпульс.

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: