Германія. Бывайце, Каляды са снегам!

З глыбокім смуткам у Германіі прызналі, што немцы, магчыма, ніколі больш не пабачаць снежных Калядаў.

Апошнія навіны з кліматычнага фронту сведчаць, што снег у Германіі будзе стала ляжаць выключна ў горных раёнах. 

Праўда, і без глабальнага пацяплення зіма ў краіне даўно была не падобная да малюнкаў з калядных паштовак. Апошні Каляды са снегам Германія сустракала ў 2010-м. А папярэднія да таго Каляды прыйшліся на 1986 год.
Што тычыцца сапраўднай снежнай зімы, то апошні раз яна прыходзіла ў краіну напрыканцы 1960-х гадоў. 

Канстатацыя гэтага сумнага факту выклікала ў немцаў выбух настальгіі па часах, калі на вуліцах на Каляды ляжаў снег. У прэсе можна наткнуцца на забаўныя для беларускага чытача ўспаміны пра тое, як трэба было ляпіць снегавіка.

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!