Германія. Галоўны вораг мовы года

Саюз нямецкай мовы падвёў вынікі незвычайнага конкурсу — галоўны вораг мовы года.

Фота AFP 2018/ DANIEL ROLAND

У гэтым годзе нечакана пераможцам аказалася кіраўніцтва Футбольнага саюза Германіі (DFB). Паводле абаронцаў мовы Шылера і Гётэ, футбольныя функцыянеры ўвесь час пазбаўляюць мясцовы футбольны свет ад нямецкіх слоў на карысць англійскай лексікі.

Кульмінацыяй англійскай асіміляцыі футболу, на іх думку, стаў мінулы Чэмпіянат свету ў Расіі, дзе нямецкія футбалісты гулялі ў майках з надпісам Germany — англійская назва Германіі. Акрамя таго, DFB зрабіла дэвізам зборнай англамоўны лозунг: «Best never rest».


Як лічаць абаронцы нямецкай мовы, DFB павінна браць прыклад з харвацкіх калегаў. Тыя дамагліся, каб на форме зборнай Харватыі было напісана Hrvatska — арыгінальная назва Харватыі.

Функцыянеры DFB у сваю чаргу адхілілі абвінавачванні, спасылаючыся на тое, што англійскія словы на футболках нямецкай зборнай былі патрабаваннем спонсараў Футбольнага саюзу.

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: