Помнікам Імануілу Канту пагражае знос

Да Германіі дайшла мода зносіць або апаганьваць помнікі людзям, якія пры жыцці падтрымлівалі расізм.


Адпаведна, пачалі высвятляць, хто з немцаў быў расістам. Аказалася, што такіх тэорый прытрымліваўся і вядомы філосаф Імануіл Кант (1724–1804). Кант у сваіх працах падзяляў чалавецтва на чатыры розныя расы. Прычым, белая раса, як пісаў Кант, была самай разумнай, самай прыгожай і найлепшай. Ён таксама называў еўрапейцаў «абаронцамі сусветнай культуры», што можна разглядаць як маральнае алібі Захаду на імперскія заваёвы.

Расісцкія штудыі Канта не атрымалі шырокай вядомасці, але яны знаёмыя гісторыкам. Адзін з іх, Міхаэль Зевске, ужо выказаўся за тое, каб пры складанні спісу асобаў, адказных за расізм, уключыць туды і Канта. «Ён быў адным з заснавальнікаў еўрапейскага расізму», — мяркуе гісторык. Зрэшты, магчыма, помнікі Канту зносіць не будуць. У тым ліку таму, што нямецкае грамадства цяпер зацікавілася прапановай не зносіць помнікі, а проста класці іх на зямлю або нахіляць. Такім чынам людзі маглі б глядзець на гісторыю інакш, мяркуюць аўтары ініцыятывы.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: