Германія. Клімат супраць адукацыі

Прыкладна з мінулай восені школьнікі заходніх краін праводзяць «Fridays for Future» («Пятніцы за будучыню»).

Фота www.goettinger-tageblatt.de

Сэнс акцыі палягае ў тым, каб па пятніцах не вучыцца, а выходзіць на маніфестацыі ў абарону клімату.

Дзякуючы падтрымцы СМІ «Fridays for Future» сталі прыкметнай з’явай: на сёння школьныя кліматычныя акцыі зарэгістраваныя ў 270 гарадах ЕС, ЗША, Канады і Аўстраліі.

Настаўнікі неаднаразова казалі пра тое, што «Fridays for Future» парушаюць навучальныя планы, аднак чыноўнікі ад Мінадукацыі баяліся выглядаць кансерватарамі. Акрамя таго, адзін з прынцыпаў адукацыі на Захадзе — заахвочванне вучняў да ўдзелу ў грамадскіх працэсах. 

І вось упершыню табу парушанае. Дэпартамент адукацыі нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія афіцыйна заявіў пра ўвядзенне пакарання для ўдзельнікаў кліматычных пратэстаў. Таксама кіраўнік дэпартамента патрабуе, каб акцыі ў абарону клімату не праходзілі часта.

Як і варта было чакаць, актывісты заявілі, што ўсведамляюць магчымасць рэпрэсій, аднак усё роўна абяцаюць працягваць бунты ў пятніцу.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!