Германія. Кліматычнае паўстанне: пачатак

Ад 7 кастрычніка радыкальныя эколагі з групоўкі Extinction Rebellion распачалі сусветнае кліматычнае паўстанне.

Ад 7 кастрычніка радыкальныя эколагі з групоўкі Extinction Rebellion распачалі сусветнае кліматычнае паўстанне. Першым аб’ектам паўстання аказаўся Берлін, дзе зранку быў заблакаваны адзін з ключавых аўтамабільных маршрутаў у цэнтры. 

І гэта толькі пачатак. Актывісты ўжо заявілі пра намер блакаваць усе транспартныя развязкі і ператварыць Берлін у прастору без машын. 

Хаця іх заявы і ўчынкі відавочна супярэчаць закону, улады горада вырашылі пакуль не ўжываць паліцыю для разгону, што можна растлумачыць партыйным раскладам у гарсавеце. Большасць там належыць левым партыям, якія падтрымліваюць захады супраць глабальнага пацяплення. 

Парадаксальна, аднак да разгону пратэстаў берлінскую ратушу заклікаюць эколагі. Гаворка пра арганізацыі, якія канкуруюць з Extinction Rebellion і называюць тую сектай. 

Застаецца пачакаць, як будзе развівацца сітуацыя далей, і нагадаць, што ад Extinction Rebellion можна чакаць вясёлых учынкаў. Раней актывісты групоўкі з дапамогай дронаў спрабавалі заблакаваць працу лонданскага аэрапорта «Хітроў».

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!