Германія. Нацызму магло не быць

З такім сенсацыйным тэзісам выступіла выданне Junge Freiheit. Падставай для яго стаў 105-ы юбілей публікацыі так званага «Маніфесту 93-х». 

«Маніфест 93-х» («Да культурнага свету» — «An Die Kulturwelt»)


Гэта быў зварот да сусветнай культурнай грамадскасці, падпісаны 93 вядомымі нямецкімі інтэлектуаламі, артыстамі і навукоўцамі ў кастрычніку 1914-га. У сваім лісце яны патэтычна аспрэчвалі тэзісы брытанскай прапаганды, што на тэрыторыі акупаванай немцамі заходняй Бельгіі праводзяцца нематываваныя рэпрэсіі супраць насельніцтва.

Калі верыць падпісантам, пасля ўварвання немцаў у Бельгію ў жніўні 1914-га спіраль гвалту раскруцілі мясцовыя партызаны, дзеянні якіх трапляюць пад катэгорыю ваенных злачынстваў.

Брытанская прапаганда «Маніфест 93-х» («Да культурнага свету» — «An Die Kulturwelt») праігнаравала і працягнула эксплуатаваць вобраз Бельгіі як ахвяры германскага імперыялізму, дабіўшыся росту антынямецкіх настрояў ва ўсім свеце.

Узоры брытанскай прапаганды сустракаў і малады яфрэйтар Адольф Гітлер. Пазней у Mein Kampf ён адзначаў, што свайму нахабнаму прапагандысцкаму стылю ён навучыўся ў брытанцаў. Менавіта гэты стыль, як сцвярджае Junge Freiheit, з часам дапамог нацыстам прыйсці да ўлады.

Версія пра тое, што ва ўсім вінаватыя брытанцы, вядома, забаўная, але нельга забывацца на фэйкі нямецкіх агітатараў, якія таксама прыпісвалі жаўнерам краінаў Антанты жудасныя якасці.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!