Германія. Навагоднія феерверкі моцна забруджваюць паветра

Спецыялісты сцвярджаюць, што ў навагоднюю ноч у паветра ў Германіі выкідваецца каля 4 тысяч тон шкодных рэчываў, што можна прыраўняць да 15% усіх аўтамабільных выкідаў за год.

Феерверк у Берліне. Фота Reuters


Паводле дадзеных, апублікаваных нямецкімі ўладамі, узровень забруджвання паветра ў навагоднюю ноч з-за мноства феерверкаў перавысіў дапушчальныя нормы.

У прыватнасці, замеры, якія праводзіліся ў Мюнхене ў навагоднюю ноч, паказалі, што ўзровень шкодных рэчываў у паветры ў 27 разоў перавысіў рэкамендаваныя ЕС 50 мікраграмаў шкодных часціц на кубаметр паветра.

Наогул жа, як адзначаецца, па ўсёй краіне ў гэты дзень у паветра выкідваецца каля чатырох тысяч тон шкодных рэчываў, што можна прыраўняць да 15% усіх аўтамабільных выкідаў за год.

З-за феерверкаў часцінкі пылу, бруду і сажы становяцца мікрачасцінкамі, а затым бесперашкодна трапляюць у лёгкія і могуць выклікаць сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Арганізацыі па абароне навакольнага асяроддзя патрабуюць ад уладаў увесці забарону на выкарыстанне феерверкаў прыватнымі асобамі.

Раней Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі паведаміла, што ў Еўропе забруджванне паветра штогод прыводзіць да заўчаснай смерці каля 467 тысяч чалавек.


Паводле ВВС



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: