Германія. Недапалак не пакінеце?

Берлін, як і любая метраполія, — горад кантрастаў, дзе хапае і бедных людзей.


На тыдні ўся іх увага была звернутая на гарадскі магістрат, які разглядаў забаўную інтэрнэт-петыцыю, аўтары якой прапанавалі нечаканае рашэнне праблемы недапалкаў. Штэфан фон Арлоў прапанаваў уладам засвоіць перадавую канцэпцыю па ўтылізацыі недапалкаў. Гэта ў тым ліку азначала неабходнасць арганізацыі збору. 

Як паказвае вопыт, найбольш эфектыўна проста закласці ў вытворчасць цыгарэты грошы, якія будзе атрымліваць той, хто прынясе недапалак у зборачны пункт. 

Такім чынам, берлінскія бамжы, магчыма, будуць збіраць не толькі пустыя пляшкі і піўныя бляшанкі, але і недапалкі, з разліку адзін за 20 цэнтаў. Менавіта так прапанаваў Штэфан фон Арлоў, петыцыю якога падпісала больш за 60 тысяч чалавек. 

Цыгарэтная асацыяцыя Германіі скептычна паставілася да прапановы, але праблему так ці інакш вырашаць давядзецца. Штодня ў Германіі выкурваюць больш за 200 мільёнаў цыгарэт. Большасць з недапалкаў затым аказваюцца на вуліцах, газонах і, урэшце, у вадзе для спажывання.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!