Германія. Раскол у кіруючай кааліцыі

Кіраўнік МУС Германіі і старшыня баварскага Хрысціянска-сацыяльнага саюза (CSU) Хорст Зеехофер пацвердзіў, што падае ў адстаўку.

 

Пра гэта Хорст Зеехофер заявіў журналістам пасля заканчэння пасяджэння праўлення партыі ў Мюнхене.

Канфлікт паміж партыямі CSU і Саюзам хрысціянскіх дэмакратаў (CDU), якую узначальвае Ангелай Меркель, у пытанні ўрэгулявання міграцыйнага крызісу пагражае прывесці да распаду кіруючай у ФРГ кааліцыі, створанай тры месяцы таму.

Раней баварскія кансерватары адвялі Меркель тэрмін да 1 ліпеня на пошук вырашэння праблемы бежанцаў. У адваротным выпадку Зеехофер пагражае прыняць нацыянальныя меры, значна ўзмацніўшы кантроль на нямецкай мяжы, і не пускаць мігрантаў на тэрыторыю краіны. Ён лічыць дасягнутыя на саміце ЕС дамоўленасці па міграцыі недастатковымі.

Пры гэтым Зеехофер заявіў, што правядзе кансультацыі з прадстаўнікамі партыі Саюз хрысціянскіх дэмакратаў у надзеі на ўрэгуляванне сітуацыі.

Позна ўвечары ў нядзелю Хрысціянска-дэмакратычны саюз Меркель  прыняў рэзалюцыю, якая падтрымлівае яе пазіцыю па пытаннях міграцыі.

 Паводле euronews.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: