Германія рыхтуецца ды магчымага ўмяшання Расіі ў вераснёўскія выбары

Германія чакае, што Масква будзе спрабаваць паўплываць на вераснёўскія выбары ў гэтай краіне з мэтай падарваць веру ў нямецкую дэмакратыю, а не прасоўваць канкрэтнага кандыдата.
Як заявіў 4 ліпеня міністар унутраных спраў Томас дэ Мэзьер, Берлін рыхтуецца да атакі з прымяненнем раздражняльных уцечак і фальшывых навінаў, верагодна арганізаваных Масквой.

«Мы ўбачылі верагодны ўплыў на выбары ў Амэрыцы, мы ўбачылі верагодны ўплыў на выбары ў Францыі. Ёсць усе падставы меркаваць, што гэтыя намаганні былі з Расеі; такім чынам, нельга выключыць таго, што будуць падобныя спробы на выбарах у Германіі», — заявіў нямецкі міністр.

Дэ Мэзьер адзначыў, што спецслужбы Нямеччыны ўжо ўбачылі ўцечку дадзеных з кампутараў у парламенце, і гэтыя звесткі «могуць быць апублікаваныя ў найбліжэйшыя тыдні».

Кіраўнік выведнай службы Ганс-Георг Маасэн заявіў, што, хоць невядома, якой можа быць мэта Расіі на выбарах у Германіі, ён падазрае, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аддае перавагу іншаму канцлеру, чым Ангеле Меркель. Меркель, якая падтрымлівае працяг санкцый супраць Расіі за яе агрэсію ва Ўкраіне, цяпер прэтэндуе на чацвёрты тэрмін на пасадзе.

Расія неаднаразова абвяргала спробы паўплываць на замежныя выбары.

Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: