Германія. Спроба рэабілітацыі Гітлера

Правыя радыкалы Германіі скарысталіся 250-й гадавінай нараджэння Напалеона, каб паспрабаваць рэабілітаваць Гітлера.

Фота з сайта www.liveinternet.ru

На іх думку, імператар і фюрэр маюць аднолькавыя рысы: абодва спрабавалі стварыць агульную еўрапейскую дзяржаву, не кажучы пра няўдалы паход на Усход. Адсюль лагічнае пытанне: чаму немцам нельга ўшаноўваць Гітлера гэтак жа, як французы шануюць Банапарта?

Такая версія выклікала адмоўную рэакцыю нават сярод некаторых нямецкіх правых гісторыкаў. На іх думку, учынкі Напалеона ўсё ж больш-менш адпавядаюць правілам эпохі. Ён прыняў тытул імператара, ажаніўся з аўстрыйскай прынцэсай і шукаў кампраміс са старымі дынастыямі Еўропы.

Гітлер жа лічыў, што жыве ў часы калапсу папярэдніх нормаў і правілаў, і гэта дазваляе яму рабіць усё, што заўгодна. Адсюль вар’яцкія ідэі наконт магчымасці знішчэння цэлых нацый. Наяўнасць у Гітлера нейкіх канцэптаў не дае права параўноўваць згаданыя гістарычныя персанажы.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!