Германія ўнесла Расею ў спіс пагроз нацыянальнай бяспекі

Расія апынулася ў ліку асноўных пагроз для Нямеччыны. Гэта вынікае з новай рэдакцыі «Белай кнігі» — дапаможніка па вядзенні палітыкі нацыянальнай бяспекі краіны, паведамляе Die Welt.

Фота: http://lifebet.ru/

Фота: http://lifebet.ru/


Як адзначае выданне, урад ФРГ не абнаўляў рэдакцыю «Белай кнігі» з 2006 года. У новай версіі дакумента гаворыцца, што ў галіне бяспекі свет «моцна змяніўся», усё стала «складаным, зменлівым і цяжка прадказальным». У сувязі з гэтым у абноўленай «Белай кнізе» зараз сказана, што Расея для Германіі «больш не партнёр, а супернік» і ўваходзіць у лік асноўных пагроз, так як «гатовая гвалтоўна прасоўваць свае інтарэсы».


ФРГ прыводзіць у прыклад сітуацыю ў Крыме і на ўсходзе Украіны, падкрэсліваючы, што «гібрыдныя прылады для размыцця межаў паміж вайной і мірам» і «падрыўная дзейнасць у дачыненні да іншых краін» выклікаюць моцную заклапочанасць у нямецкіх уладаў. Акрамя таго, Расія адварочваецца ад Захаду, падкрэсліваючы стратэгічнае суперніцтва і нарошчваючы сваю ваенную актыўнасць на знешніх межах ЕС, гаворыцца ў кнізе.


«Без фундаментальнай змены курсу Расія ў агляднай будучыні стане пагрозай бяспекі нашага кантынента», — рэзюмуецца ў дакуменце.


Іншымі пагрозамі нацыянальнай бяспекі Германіі ў новай рэдакцыі дакумента названыя тэрарызм, кіберзлачыннасць, нацыяналізм, гонка ўзбраенняў, бескантрольная міграцыя, глабальнае пацяпленне і эпідэміі.


У новай рэдакцыі «Белай кнігі» каля 80 старонак. Яна была падрыхтавана міністэрствам абароны краіны сумесна з іншымі профільнымі ведамствамі і будзе прадстаўлена на разгляд урада.



Паводле novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: