Германія выступіла супраць вяртання Расіі ў G7

Нямецкі бок лічыць, што вяртанне Расіі ў Вялікую сямёрку немагчыма без вырашэння канфлікту ва Украіне, бо нельга «проста так пагадзіцца з тым, што ў ХХІ стагоддзі межы ў Еўропе змяняюцца».

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас. Фота: dpa

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас паведаміў, што яго краіна выступіла супраць прапановы лідара ЗША Дональда Трампа вярнуць Расію ў Вялікую сямёрку (G7), паведамляе korrespondent.net.

Выключэнне Расіі з G7 было звязана з анексіяй Крыма і сітуацыяй на ўсходзе Украіны, адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі: "Пакуль гэтае пытанне не вырашана, я не бачу магчымасцяў для запрашэння Расіі”.

Маас заявіў, што Германія захоўвае пазіцыю ў тым, што Крым з'яўляецца часткай Украіны. "Мы не можам проста так пагадзіцца з тым, што ў ХХІ стагоддзі межы ў Еўропе змяняюцца", — сказаў Маас, і дадаў, што Расіі неабходна, "шмат зрабіць, каб зноў адчыніліся дзверы".

Хайка Маас заявіў, што таксама не згодны з прапановай запрасіць іншыя краіны на саміт G7. "Мы лічым нармальным фармат G7 або G20, але супраць G11 або G12", — падкрэсліў кіраўнік МЗС Германіі.

Саміт Вялікай сямёркі ў бягучым годзе быў запланаваны на чэрвень, аднак пазней амерыканскі прэзідэнт адклаў яго як мінімум да верасня і заявіў, што хацеў бы правесці гэты саміт у пашыраным фармаце — пры ўдзеле не толькі Расіі, але і Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Індыі.

У свой час Дональд Трамп пракаментаваў сваю ініцыятыву вярнуць Расію ў G7. На ягоную думку, запрашэнне Расіі на саміт G7 дапамагло б спрасціць вырашэнне многіх праблем.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: