Германія. Зялёныя фемінізуюць гімн

У выпадку стварэння ўвосень у Германіі ўраду з удзелам «Зялёных», апошнія патрабуюць змены тэксту дзяржаўнага гімну. Пра гэта заявіла старшыня партыі Катрын Гёрынг-Экарт.

 Фота: picture alliance / dpa)

Рэформа будзе палягаць у тым, каб выключыць з тэксту словы «Vaterland» («Бацькаўшчына») і «brüderlich» («братэрскі»). 


Слова «Vaterland», як лічаць эколагі, належыць да лексікону Трэцяга Рэйху, не кажучы пра тое, што яно паходзіць ад слова «бацька». Прапануецца замяніць «бацькаўшчыну» выразам «прыгожая краіна». Што тычыцца «brüderlich», то гэта яўна праява сэксізму, паколькі пра сёстраў у гімне — ні слова. Таму «brüderlich» у выпадку рэалізацыі ініцыятывы проста знікне з тэксту. 


Такая карэкціроўка гімну будзе, на думку «Зялёных», адпавядаць духу ХХІ стагоддзя. Прычым на гэтым «Зялёныя» спыняцца не збіраюцца. Ёсць ідэя ў будучым таксама ўнесці ў гімн словы пра тое, што Германія вітае імігрантаў. 


Неабходнасць узгадаць імігрантаў лідары «Зялёных» тлумачаць выпадкамі, калі сябры зборнай ФРГ — дзеці мігрантаў, ігнаруюць выкананне нямецкага гімну падчас міжнародных спартовых мерапрыемстваў.


Паводле нямецкай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: