Іспанія: тры чалавекі загінулі ад анамальнай тэмпературы

Пірэнейскі паўвостраў пакутуе ад спёкі. Тэмпература пагражае вырасці яшчэ больш.

Як паведамляе CNN, на вялікай плошчы Партугаліі аб'яўленая чырвоная пагроза ад спёкі — у тым ліку ў сталіцы, Лісабоне. Тэмпература на паўвостраве дасягае 45 градусаў Цэльсія.

Прагнозы метэаралагічнай службы Вялікабрытаніі кажуць, што тэмпература на Пірэнейскам паўвостраве ў гэтыя выходныя можа пабіць абсалютны рэкорд кантынентальнай Еўропы, які складае 48 градусаў. Гэты рэкорд быў усталяваны у Афінах у ліпені 1977. Рэкорд для Іспаніі складае 47,3 градуса, для Партугаліі — 47,4 градуса.

Іспанскае міністэрства аховы здароўя ўчора пацвердзіла смерць трох чалавек з-за спёкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: