Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд паведаміў пра рак лёгкіх

Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд хворы на рак лёгкіх. Захворванне выявілі падчас планавага агляду тры месяцы таму. Пра гэта сам музыка распавёў у інтэрв'ю Daily Mail.
Фота: REUTERS

Фота: REUTERS

Ён праходзіў агляд перад турнэ групы. Захворванне магло распаўсюдзіцца на лімфавузлы, але гэтага атрымалася пазбегнуць. Пасля абследавання яму зрабілі аперацыю, якая доўжылася пяць гадзін, і выдалілі частку лёгкага.

«Цяпер са мной усё ў парадку. Але я збіраюся праходзіць медагляд кожныя тры месяцы. Яны [лекары] выявілі яго [рак] на ранняй стадыі. Людзям трэба правярацца. Мне па-чартоўску пашанцавала, але ў мяне заўсёды быў вельмі моцны анёл-ахоўнік, які даглядае за мной. Але я, праўда, не павінен быў тут знаходзіцца», — заявіў гітарыст.

Вуд прызнаўся, што ён быў гатовы «да дрэнных навін», але ніколі не губляў веру, што ўсё наладзіцца. 70-гадовы музыка заявіў, што ён увесь час паліў на працягу 50 гадоў, а кінуў за тыдзень да нараджэння дачок, калі яму было 68 гадоў.

Рон Вуд грае ў The Rolling Stones з 1974 года. 9 верасня стартуе еўрапейскае турнэ групы. Музыкі выступяць у Гамбургу, Амстэрдаме, Барселоне, Стакгольме, Парыжы і ў іншых гарадах. Па дадзеных NME, Вуд будзе выступаць падчас гастроляў.


Паводле tvrain.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: