Генеральны сакратар NATO абвінаваціў Пуціна ў парушэнні перамір'я на Данбасе

Генеральны сакратар NATO лічыць, што крызіс на ўсходзе Украіны адбыўся з-за "садзейнічання" Пуціна. Расія, па меркаванне Енса Сталтэнберга, разбурае сістэму бяспекі ў Еўропе.



Фота Reuters


Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг рэзка раскрытыкаваў пазіцыю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна датычную крызісу ва Украіне. Успышцы канфлікту на Данбасе Пуцін "паспрыяў у любым выпадку", з прычыны чаго парушаюцца "выразныя механізмы спынення агню" і цэласнасць Украіны, сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю нямецкаму выданню "Bild", што было апублікаванае ў пятніцу, 14 лістапада. Паводле яго слоў, НАТО ўстанавіла, што Расія зноў перакідае зброю, абсталяванне, артылерыю, танкі і ракеты праз украінскую мяжу, дакладвае DW.

Столтэнберг таксама заявіў, што Пуцін ставіць пад пагрозу бяспеку грамадзянскай авіяцыі, маючы на ўвазе з'яўленне ў апошні час расійскіх ваенных самалётаў паблізу межаў NATO. Паводле яго слоў, самалёты Альянсу ў гэтым годзе перахапілі расійскія самалёты больш за 100 разоў, што ўтрая больш, чым у 2013 годзе.

"Нельга сказаць, што мы стаім на парозе новай халоднай вайны, але ў нас больш няма таго даверлівага супрацоўніцтва з Расіяй, якое мы выстройвалі ў апошнія гады", — адзначыў Столтэнберг, і дадаў, што "Расія падрывае архітэктуру бяспекі ў Еўропе". Нагадаем, NATO ў апошнія дні выказваў занепакоенасць перамяшчэннем ваеннай тэхнікі ва Украіну з боку РФ.

Паводле УНІАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: