Грамадзянін Беларусі стаў лаўрэатам Шаўчэнкаўскай прэміі

Беларускі харэограф Раду Паклітару ўзнагароджаны Нацыянальнай прэміяй Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. Шаўчэнкаўская прэмія —найвышэйшая ўзнагарода, якой уганароўваюць ва Украіне за дасягненні ў галіне літаратуры, культуры і мастацтва.



Раду Паклітару паходзіць з Малдовы, але доўгі час ён жыў, вучыўся і працаваў у Беларусі. Ён скончыў факультэт харэаграфіі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі, на сцэне Беларускага  Тэатра оперы і балета адбыўся яго дэбют у якасці балетмайстра: у 1999 годзе Паклітару паставіў на беларускай балетнай сцэне “Пацалунак феі” на музыку Ігара Стравінскага.
 
 
У 2006 годзе Раду Паклітару пераехаў у Кіеў, але пры гэтым захаваў беларускае грамадзянства. У Кіеве харэограф стварыў унікальны «Кіеў Мадэрн-балет», які з’яўляецца ці не найбольш папулярным харэаграфічным тэатрам на постсавецкай прасторы. Балетная трупа гастралюе па ўсім свеце і за кароткі час набыла рэпутацыю «танцавальнай візітоўкі Украіны».
 
 
Раду Паклітару — пакуль адзіны грамадзянін Беларусі, уганараваны Шаўчэнкаўскай прэміяй.
 
 
Паводле Радыё Рацыя
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: