Грэцыя ўвяла надзвычайныя меры з-за «велізарных хваляў мігрантаў»

Улады Грэцыі заяўляюць, што кантрабандысты выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і хуткія кацеры, таму краіна ўзмоцніць патруляванне сваіх марскіх межаў.


Грэцыя абвясціла надзвычайныя меры па барацьбе з наплывам шукальнікаў прытулку, якія прыбываюць з Турцыі, каб не паўтарыўся крызіс 2015 года. Меры прадставіў міністр грамадзянскай абароны Міхаліс Хрысахаідзіс.

"Мы назіраем вялізныя хвалі мігрантаў, якім спрыяюць кантрабандысты новымі метадамі і больш хуткімі кацерамі. Калі сітуацыя будзе працягвацца, мы паўторым 2015 год. Мы будзем прымаць меры для абароны сваіх межаў, і мы будзем значна стражэйшымі, значна хутчэйшымі ў іх ужыванні", — сказаў міністр.

Грэчаскія ўлады паабяцалі ўзмацніць патруляванне ўздоўж марскіх межаў, у першую чаргу для барацьбы з перавозчыкамі нелегальных мігрантаў. Таксама грэчаскі ўрад звернецца ў NАТО і ЕС з просьбай дапамагчы актывізаваць патруляванне ў гэтым раёне.

Цяпер амаль 11 тысяч чалавек жывуць у лагеры для мігрантаў на востраве Лесбас, які разлічаны на максімум 3 тысячы чалавек. Амаль палова з 56 тысяч бежанцаў і мігрантаў, што прыбылі ў Еўропу ў гэтым годзе, прайшлі праз грэчаскія астрава.

 Паводле

korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: