Грузія. Ці адбудзецца першая ў гісторыі «рэвалюцыя эльфаў»?

Прэзідэнтцы Грузіі Саламэ Зурабішвілі, на думку некаторых аналітыкаў, пагражае імпічмент.

Фота sputnik-georgia.ru

Усё таму, што ў прадстаўленым ёю спісе для амністыі аказаліся двое забойцаў. Потым аказалася, што забойцаў, выпушчаных на волю па прэзідэнцкім акце, насамрэч не двое, а чацвёра. А праз дзень выявілася, што сярод вызваленых — яшчэ і буйныя наркагандляры.

Другая ж частка канфузу заключаецца ў тым, што гэты спіс — сакрэтны. То-бок, Зурабішвілі далі спіс прозвішчаў, і пасля таго, як яна падпісала, злілі яго ў СМІ.

Так ці інакш, скандалы з памілаваннем выйшлі далёка за прававыя рамкі — яны кінулі сур’ёзны цень на рэпутацыю прэзідэнткі, чым адразу ж скарысталася апазіцыя. Ужо запушчаны флэшмоб «Звяжы прэзідэнта», аўтары якога лічаць, што Зурабішвілі лепш увогуле нічога не рабіць, бо яе дзеянні выклікаюць скандалы.

Фармальна, гэты моладзевы рух незалежны, аднак прыкметна, што ён знаходзіцца як мінімум пад уплывам «Нацыянальнага руху» Міхаіла Саакашвілі. А паколькі Зурабішвілі была крэатурай кіроўнай партыі «Грузінская мара», то скандал таксама рыкашэтам ударыў і па нефармальным патроне ГМ Бідзіну Іванішвілі.

Прычым праціўнікі Саламэ не хаваюць, што іх галоўная мэта — праз імпічмент пазбавіць краіну ад «Грузінскай мары», не чакаючы парламенцкіх выбараў 2020 года. Эксперты адзіныя ў меркаванні, што бліжэйшым часам можна чакаць эскалацыі сітуацыі.

Застаецца дадаць, што праціўнікі прэзідэнткі называюць сябе эльфамі. Такім чынам, у выпадку іх перамогі, адбудзецца першая ў гісторыі «рэвалюцыя эльфаў».

 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: