Грузія не прызнае выбары, якія адбываюцца ў Абхазіі

Міністэрства замежных спраў Грузіі ў нядзелю назвала незаконнымі прэзідэнцкія выбары, якія праходзяць у Абхазіі.
kavkazplus.com

kavkazplus.com

Як сказана ў заяве грузінскага МЗС, выбары ў Абхазіі «цалкам супярэчаць фундаментальным нормам і прынцыпам міжнароднага права».

«Названыя так званыя выбары незаконныя і не змогуць мець якія-небудзь прававыя вынікі», — сказана ў заяве.

У МЗС заяўляюць, што міжнародная супольнасць гэтыя выбары не прызнае і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Грузіі.

Між тым, у Тбілісі ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Абхазіі таксама звярнулі ўвагу на той факт, што яны праходзяць на фоне пандэміі каронавіруса.

Як заявіла журналістам дзяржміністр Грузіі па пытаннях прымірэння і грамадзянскага раўнапраўя Кетэван Ціхелашвілі, галоўную занепакоенасць у сувязі з выбарамі ў Абхазіі выклікае той факт, што выбары суправаджала досыць актыўная перадвыбарная кампанія, шматлюдныя сходы, што падчас пандэміі каронавіруса стварае рызыкі.

«Цяпер для стрымлівання віруса вырашальным і абсалютна важным з'яўляецца сацыяльнае дыстанцыяванне», — сказала дзяржміністр, выказаўшы асцярогу, што ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі гэтую неабходнасць пакуль не адчуваюць.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: