Вогнены вершнік і крыж на лбе

Каталікос — Патрыярх усяе Грузіі Ілія II падчас нядзельнай пропаведзі сказаў, што яму з’явілася ў сне інфармацыя пра перамогу чалавецтва над каронавірусам.

Фота www.newsgeorgia.ge


Патрыярх распавёў, што бачыў, як вогнены чалавек, які сядзіць на кані, пераляцеў над яго галавой і знік. Затым да яго падышло дзіця, плюнула на зямлю, пальцам змяшала сліну і намалявала сабе крыж на лбе.

Ілія II назваў сваё бачанне знакам таго, што з дапамогай Госпада і Крыжа чалавек зможа перамагчы каронавірус.

Навіна, напэўна, уздыме аптымізм грузінаў. У самой Грузіі каронавірус выяўлены ў пакуль дваццаці чатырох пацыентаў, але сітуацыя можа пагоршыцца праз суседства з Іранам, дзе хворых вельмі шмат.

Дарэчы, дырэктар грузінскага Мінздароўя заклікаў грузін адмовіцца ад традыцыі цалавацца пры сустрэчах і паціскаць рукі. Гэта выклікала шмат жартоўных каментараў, у тым ліку заклік замяніць вітальны поціск рукамі поціскам ног.

Паводле грузінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: