Гуайда не выключае ўмяшальніцтва ЗША каб прымусіць Мадура сысці

Кіраўнік Нацыянальнага сходу Венесуэлы не выключае ўмяшальніцтва ЗША, каб прымусіць Нікаласа Мадура пакінуць уладу. Хаця і прызнае, што пытанне інтервенцыі — "спрэчнае".

Хуан Гуайда заявіў, што "гатовы зрабіць усё, што неабходна, каб выратаваць чалавечыя жыцці". Раней Мадура паабяцаў не ўпускаць у краіну "крывадушную гуманітарную дапамогу". Па ягоным меркаванні, крызіс у Венесуэле быў "сфабрыкаваны Вашынгтонам" для апраўдання ўварвання.

Гуайда, які ў студзені аб'явіў сябе часовым прэзідэнтам краіны, спрабуе даставіць у Венесуэлу з ЗША гуманітарную дапамогу. Аднак, як удакладняе агенцтва AFP, яна затрымалася на складах у Калумбіі, бо венесуэльскія ваенныя не пускаюць яе ў краіну.

Раней паведамлялася, што два высокапастаўленыя вайскоўцы ў Венесуэле прысягнулі на вернасць Хуану Гуайда.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!