
Фота Фото: ГУФСИН России по Свердловской области
Гурт “Эвтанайзер” паўстаў ва ўральскай калоніі адмысловага рэжыму “Чорны Беркут” у 2006 годзе. Сёлета склад удзельнікаў конкурсу вязняў пашыраны: да яго ўпершыню дапускаюцца асуджаныя да смяротнага пакарання. Для рэжысёркі Усерасійскага конкурсу, якая ладзіць адбор, саліст групы Уладзімір Крыштопа прадставіў новую песню “Званы”.
Ураджэнец Данецку Уладзімір Крыштопа, які жыў ў Растове-на-Доне, у 1995 годзе згвалтаваў і забіў кулакамі кабету ў пад’ездзе яе ўласнага дому. Наступную ахвяру, калі ўдары не дапамаглі, ён задушыў. Яго злавілі, калі ён гвалтаваў трэцюю жанчыну. Будучы саліст гурта патлумачыў, што так рабіць дый спускаць усё адзенне ахвяраў у смеццеправод яму загадаў д’ябал.
Як падкрэслівае расійскі сайт, рамантычны панк-рок гурта смяротнікаў неаднойчы радаваў кіраўніцтва, вязняў і іхніх сваякоў, што наведвалі калонію ў Дзень адчыненых дзвярэй. Музыкі, запісалі 5 альбомаў і болей за 100 кампазіцый дый спадзяюцца на лепшае.