Хутка будзе, як на Кубе?

Кубінскі лідар Мігель Дыяс-Канель 22 верасня асудзіў «замежнае ўмяшанне» ў справы Рэспублікі Беларусь і пацвердзіў салідарнасць з Лукашэнкам. Паколькі Куба даўно знаходзіцца пад санкцыямі, а нашай краіне яны пагражаюць у хуткім часе, ёсць сэнс прыгледзецца да кубінскага досведу выжывання.


Паводле вядомай байкі ў свой час прыёмная камісія Дзяржкіно СССР патрабавала прыбраць слова «Остров невезения в океане есть» з кінастужкі «Брыльянтавая рука». Чаму? Таму, што ў гэтых словах песні партыйныя чыноўнікі ўгледзелі пародыю на Кубу. Калі гэта так, то тыя цэнзары былі празорцамі. Жыццё на востраве Свабоды да гэтага часу — не цукар.

Шмат у чым гэта, безумоўна, следства жорсткай гандлёва-эканамічнай блакады Кубы, якія Штаты ўвялі ў 1962-м. Згодна са спецыяльным законам амерыканскім бізнесменам забаронена не толькі весці гандаль з Гаванай, прадастаўляць паслугі кубінцам, але нават наведваць востраў. Ваяж на востраў можа каштаваць штрафам памерам да 5000 долараў. Улады ЗША таксама пакінулі за сабой права ўвесці санкцыі супраць любой кампаніі з любой краіны, якая вырашыцца на гандаль з Кубай.

Каб выжыць ва ўмовах блакады, Гавана ўвяла картачную сістэму забеспячэння насельніцтва харчаваннем. Гэтая мера спачатку планавалася як часовая — на перыяд дэфіцыту, але дзейнічае яна і па сёння.

Такім чынам, дзяржава забяспечвае кожнаму кубінцу права штомесяц атрымліваць ў краме да якой ён прыпісаны з дзяцінства па нізкіх цэнах 3 кілаграмы рысу, 0,5 кілаграма бабоў, пакет макаронных вырабаў, 2 кілаграмы цукру, 0,5 літраў соевага алею, пакецік кавы, пяць яек, соль. Плюс невялікую колькасць курынага мяса і рыбы. Акрамя таго, кожны дзень па картках выдаецца 80 грам хлеба на чалавека. Для дзяцей і хворых існуюць дадатковыя пайкі. Ім прадастаўляюцца, напрыклад, сухое малако, соевы ёгурт, кампоты з садавіны.

Пражыць выключна на карткі складана: нармаваных прадуктаў хапае тыдні на два. Далей даводзіцца ісці на рынкі і ў супермаркеты, дзе асартымент шырэй, але кошты таксама ў шмат разоў вышэй. Напрыклад, стандартная пляшка мінералкі каштуе долар. Столькі ж вам абыйдзецца банка піва ў 0,3 літры. Нават для інтурыстаў гэта дорага. За кошт чаго дазваляюць сябе падобныя тавары простыя кубінцы, не зразумела. Сярэдні заробак на выспе 18 — 20 долараў.


Зрэшты, на апісаны вышэй пакет прадуктаў можна разлічваць у лепшыя часы. Перыядычна міжнародная палітычная сітуацыя вакол Кубы пагаршаецца, што аўтаматычна адбіваецца на рацыёне кубінцаў. У мінулым годзе Дональд Трамп зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць бліжэйшых саюзнікаў Кубы — Нікарагуа і Венесуэлы. Паколькі баліварыянская Венесуэла з пачатку 2000-х з’яўляецца галоўным пастаўшчыком нафты на Кубу, на востраве адразу пачаўся дэфіцыт паліва і перабоі з пастаўкамі харчавання.

У гэтым годзе Куба вымушана была змагацца з эпідэмія каронавірусу. Дзякуючы добрай медыцыне (рэальная заваёва рэвалюцыі) вірус стрымалі, і нават адправілі дэсант лекараў на дапамогу Італіі. З іншага боку, глабальны каранцін спыніў прыток у краіну замежных турыстаў, а разам з імі — і валюты. Плаціць за імпарт стала няма чым, і паліцы крамаў апусцелі.

Каб папоўніць недахоп доларавых сродкаў, кубінскія ўлады наважыліся на крок, якога яны б пры звычайных абставінах паспрабавалі пазбегнуць. А менавіта ператварылі 72 дзяржаўных гандлёвых кропкі у доларавыя супермаркеты. Мяркуючы па ўсім, сітуацыя неяк стабілізавалася, хаця да вяртання краіны ў нармальны рытм жыцця яшчэ рана казаць.

Зрэшты, галоўную праблему Кубы валютная лібералізацыя не здымае. Краіна не можа цалкам адправіцца ад крызісу пачатку 1990-х і пачаць праграму маштабных інвестыцый у розныя сектары, каб скараціць залежнасць ад імпарту. Між тым старая інфраструктура таксама не вечная: назіраюцца пастаянныя перабоі з электрычнасцю, праблемы з халоднай і гарачай вадой, большасць насельніцтва жывуць у дамах, якім тэрмінова патрэбны рамонт. Усё кажа пра тое, што «Остров невезения» па ранейшаму будзе выклікаць асацыяцыю з гэтай карыбскай дзяржавай.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: