І ў Іране забаранілі Telegram

30 красавіка судовая ўлада Ірана забараніла выкарыстанне мэсэнджара Telegram — да гэтага дадатак быў заблакаваны ў краіне ў сувязі з яго выкарыстаннем удзельнікамі пратэстаў.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне.

У судовым рашэнні ўказана, што патрабаванне аб забароне вылучылі сілавыя структуры.

«Прымаючы пад увагу шматлікія скаргі на мэсэнджар Telegram з боку грамадзян Ірана і грунтуючыся на патрабаванні службаў бяспекі, якія змагаюцца з злачыннай актыўнасцю ў Telegram, суд забараняе яго выкарыстанне ў Іране», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Адзначаецца, што ў Іране набірае магутнасць «пратэст на банкнотах» з-за пагрозы забароны Telegram.


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: