ІД узяла на сябе адказнасць за выбух у Пецярбургу 27 снежня

Джыхадысцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух у краме «Скрыжаванне» ў Санкт-Пецярбургу 27 снежня, у выніку якога пацярпелі 13 чалавек.
Здымак Reuters

Здымак Reuters



Заява забароненай у Расіі і шэрагу іншых краін групоўкі цытуе звязанае з экстрэмістамі агенцтва Amaq.

Джыхадзісты нічым не падмацавалі свае сцверджанні.

Спачатку Следчы камітэт Расіі кваліфікаваў выбух як замах на забойства. На наступны дзень пасля выбуху расійскі прэзідэнт Уладзімер Пуцін назваў тое, што адбылося тэрактам.

«У Пецярбургу быў здзейснены тэрарыстычны акт. А зусім нядаўна Федэральная служба бяспекі спыніла яшчэ адну спробу тэракту», — сказаў Пуцін на цырымоніі ўзнагароджання вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Сірыі.

У сераду, 27 снежня, у краме «Скрыжаванне» на Кандрацьеўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу прагрымеў выбух. Пацярпелі 13 чалавек, восем з іх былі шпіталізаваны. Злачынец, як мяркуецца, пакінуў выбуховае прыстасаванне ў камеры захоўвання.

Паводле рускай службы Бі-бі-сі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: